
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

План правядзення Дня роднай мовы
План мерапрыемстваў да Дня роднай мовы ў бібліятэцы

Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова!
Мова – духоўны скарб народа. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз кожнаму задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.
Кожны год у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Масты імя Героя Савецкага Саюза Васілія Пятровіча Жукава» праходзяць цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. А пачынаюцца яны традыцыйна ў школьнай бібліятэцы, дзе на працягу ўсяго тыдня загадчыкам бібліятэкі Москаль Таццянай Уладзіміраўнай ладзяцца тэматычныя выставы і праводзяцца інтэрактыўныя гульні. А пазітыўны настрой вучням і настаўнікам на працягу тыдня стваралі на перапынках вучні 11-х класаў, арганізаваўшы флэшмоб па-беларуску “Чароўныя напевы роднай мовы”.

Незабыўныя эмоцыі атрымалі вучні пачатковых класаў ад прагляду беларускамоўных мультфільмаў. Мульціманія па-беларуску "Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася", пад такім загалоўкам прайшло мерапрыемства для малодшых школьнікаў. Таксама з вялікім задавальненнем вучні 3-4 класаў прымалі ўдзел у інтэрактыўных гульнях.
.jpg)
Конкурс кемлівых "Загадкі з роднай хаткі" стала сапраўдным святам для вучняў 5-х класаў. З вялікай радасцю і азартам яны адгадвалі беларускія загадкі. Актыўнасці вучняў можна было толькі пазайздросціць.

Інтэлектуальная віктарына "Мова родная – мова модная" захапіла шасцікласнікаў сваёй цікавасцю і непаўторнасцю, дала магчымасць акунуцца ў чароўнасць і непаўторнасць роднага слова.

Вусны часопіс "Сэрцам роднага слова краніся" даў яшчэ адну магчымасць вучням 7-х класаў назваць самыя прыгожыя і пяшчотныя словы для характарыстыкі роднай мовы, пазнаёміцца з залацінкамі роднай мовы: фразеалагізмамі, прыказкамі і прымаўкамі, пабыць перакладчыкамі.

Сваю крэатыўнасць паказалі вучні 9-х класаў, афармляючы інфармацыйныя буклеты, прысвечаныя Дню роднай мовы. Асаблівую зацікаўленасць дзевяцікласнікаў выклікалі таксама “Загадкі штучнага інтэлекту”, дзе ў вучняў з’явілася магчымасць паспаборнічаць са штучным інтэлектам. І трэба адзначыць, што дзеці з лёгкасцю знайшлі ўсе адгадкі.

Для вучняў 5, 9-11 класаў была арганізавана сустрэча з паэтэсай Тамарай Міхайлаўнай Мазур. Сустрэча прайшла пад дэвізам “Таленты роднай зямлі: мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Вучні атрымалі задавальненне ад сустрэчы з паэткай, ад знаёмства з яе біяграфіяй і творчасцю.


З натхненнем чыталі вучні радкі класікаў беларускай літаратуры, а таксама свае ўласныя вершы, прысвечаныя роднай мове "Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова".
Копач Кіра 5 "А" клас "Родная мова"
Дзюбянкова Паліна 5 "А" клас "Беларусь"
Дзякевіч Ксенія 11 "Б" "Родная мова"
Кульмінацыяй свята стала напісанне абласнога дыктанта, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, у якім прынялі ўдзел і вучні, і настаўнікі ўстановы.


Усе мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках свята, несумненна, развіваюць пазнавальную актыўнасць вучняў; спрыяюць захаванню сваёй гісторыі і культуры; прывіваюць любоў да роднай мовы, выхоўваюць пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці, талерантнасці.